Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Сустрэча з пісьменнікам

Дата: 28 мая 2022 в 13:26
Автор: Анацко И. Ф.
118 просмотров

      28 мая ў сценах ДУА "Каранёўскі яслі-сад - сярэдняя школа" адбылася сустрэча з пісьменнікам, членам Гомельскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Сазанчуком Аляксеем Іванавічам.

       На сустрэчу завіталі не толькі школьнікі, але і мясцовыя жыхары вёскі Карані, паколькі Аляксей Іванавіч - ураджэнец вёскі Кіраў Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Многія ж жыхары в. Карані ў выніку наступстваў Чарнобыльскай трагедыі былі пераселены менавіта з в. Кіраў і прыйшлі пабачыцца са знакамітым земляком.

     Аляксей Іванавіч паведаміў пра сябе, сваю творчасць, яе вызначальную рысу - патрыятызм. Раскрыў і перспектывы сваёй творчасці - намер напісаць кнігу пра шляхецкі род Горватаў, адзін з прадстаўнікоў якога Атон Горват з'яўляўся ўласнікам маёнтка Карані. Сустрэча была напоўнена шчырай размовай з дзецьмі, прасякнутай заклікам любіць сваю Радзіму, цёплымі ўспамінамі з землякамі.

     На развітанне Аляксей Іванавіч падараваў школьнай бібліятэцы дзве свае кнігі "Страна, которую мы потеряли" і "Дорога длиною в жизнь", а таксама пакінуў чулы запіс у Кнізе водгукаў.

    Вучні і калектыў ДУА "Каранёўскі яслі-сад - сярэдняя школа" шчыра ўдзячны Аляксею Іванавічу за  размову і выказваюць спадзяванні на наступную сустрэчу-прэзентацыю новай кнігі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.