Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 5 октября 2017 в 20:47, Обновлено 7 февраля в 20:36
Автор: Молчан Д. М.

21 лютага -  Міжнародны дзень роднай мовы     

     Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

     На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

     Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

     Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

     Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

      Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы!

 

 

У ДУА "Каранёўская сярэдняя школа" прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы. Праведзены класныя, інфармацыйныя гадзіны "Мова - наша багацце", акцыя "Цікавыя факты з гісторыі роднай мовы", конкурс сачыненняў "Мая родная мова - мой гонар", конкурс чытальнікаў "Мая мова - мой народ", конкурс дзіцячых малюнкаў "Па старонках любімых твораў", інтэрактыўная гульня "Ведай мову сваю, беларус!". Педагагічны калектыў і высокаматываваныя вучні прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове.
     Вучні атрымалі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення свята, даведаліся, колькі ў свеце існуе моў, якія мовы на сённяшні дзень знаходзяцца пад пагрозай знікнення, праніклі ў таямніцы роднай мовы.
     Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню пазітыўных адносін да вывучэння роднай мовы, далучэнню падрастаючага пакалення да нацыянальнай культуры, літаратуры, мастацтва і выхаванню павагі да культуры і традыцый іншых народаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.