Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень роднай мовы. QR-квэст “Няхай гучыць роднае слова!”

Дата: 21 февраля 2022 в 13:56
Автор: Молчан Д. М.
149 просмотров

QR-квэст “Няхай гучыць роднае слова!”

У свеце вельмі многа розных моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова.

У ДУА “Каранёўскі яслі-сад – сярэдняя школа” сёлета Дзень роднай мовы адзначылі ў форме QR-квэста “Няхай гучыць роднае слова!”.

На працягу дня вучні, педагогі і ўсе жадаючыя падарожнічалі па шматлікіх станцыях, выконваючы разнастайныя заданні. Каб паспяхова прайсці квэст, удзельнікам спатрэбіліся кемлівасць, пільнасць, удумлівасць і, канечне ж, глыбокае веданне роднай мовы. А напрыканцы ўсіх чакала фінальнае заданне: абараніць сваё падарожжа, стварыўшы апавяданні са слоў, якія сабралі ў маршрутным лісце.

Свята роднага слова завяршылася, але беларуская мова працягвае гучаць у школе. Гэта дае надзею на шчаслівую будучыню нашай роднай мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.