Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2024 в 15:30
Автор: Анацко И. Ф.
36 просмотров

Дзень роднай мовы адзначылі сёння ў ДУА "Каранёўская сярэдняя школа Светлагорскага раёна".
У святочных мерапрыемствах з задавальненнем прымалі ўдзел як выхаванцы дзіцячага садка, так і старшакласнікі. Кожны мог далучыцца да цікавай справы, праявіць свае здольнасці і пераканацца ў тым, што беларуская мова не толькі жыве, але і натхняе на творчыя ініцыятывы.
Самыя маленькія ўдзельнікі свята пагулялі ў дыдактычныя гульні "Упрыгож адзенне беларускім арнаментам", а таксама схадзілі на экскурсію "У госці да беларускай кніжкі" ў школьную бібліятэку.
Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсна-гульнёвай праграме "Размаўляем па-беларуску", пазмагаліся ў флэш-батле за званне лепшага майстра вымаўлення скорагаворак.
На працягу дня праводзілася флаер-акцыя "Пераходзь на беларускую", інфарм-дайджэст "21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы", працавала кніжная выстава "Роднаму слову гучаць!". Таксама вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у гульні-падарожжы "Ці ведаеш ты родную мову?", традыцыйна разам з усёй краінай напісалі рэспубліканскі дыктант.
Упэўнены, што прыгажосць беларускага слова будзе заўсёды гучаць у сэрцах юных беларусаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.