Паважаныя бацькі!
Адукацыйны працэс у нашай установе адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове. Мы шмат увагi ўдзяляем фарміраванню культурнага моўнага асяроддзя як часткі адукацыйнай прасторы.
ВЕЛЬМІ ВАЖНА І НЕАБХОДНА навучыць дзяцей з павагай ставіцца да роднай мовы, дасканала ёю валодаць. Запрашаем вас далучыцца да развiцця моўнай і лінгвістычнай культуры нашых дзяцей!
План работы з бацькамі |
|||
№ п/п |
Назва і форма мерапрыемства |
Тэрмін выканання |
Адказныя |
1. |
Выступленні на бацькоўскіх сходах “Беражлівыя адносіны да нацыянальнай спадчыны – мовы народа” |
На працягу года |
Настаўнікі Выхавальнік |
2. |
Запрашэнне бацькоў на пазакласныя мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове |
На працягу года |
Класныя кіраўнікі Выхавальнік |
3. |
Выпуск інфармацыйных лістовак для бацькоў “Як пачаць размаўляць па-беларуску?” |
На працягу года |
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
5. |
Бацькоўская гасцёўня “Сямейныя святы ў нацыянальных традыцыях” |
Снежань |
Класныя кіраўнікі
Выхавальнік |
6. |
Удзел бацькоў у арганізацыі і правядзенні экскурсій па гістарычных і літаратурных мясцінах Беларусі і Гомельшчыны |
На працягу года |
Настаўнікі беларускай мовы |