Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Раённае свята "Размаўляем па-беларуску самі і разам з вамі"

Дата: 22 февраля 2018 в 20:44
Автор: Молчан Д. М.
365 просмотров

      21 лютага штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У СШ № 12 г. Светлагорска ў гэты дзень прайшло першае раённае свята «Размаўляем па-беларуску самі і разам з вамі».
     Гэта свята было арганізавана з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, павышэння сферы яе выкарыстання. На свята роднай мовы былі запрошаны педагогі-філолагі, настаўнікі пачатковых класаў.   У свяце прынялі ўдзел і вучні нашай школы (Богуш Мілена, 6 клас, Шахніцкая Вікторыя, 10 клас, Гладышава Аліна, 11 клас) на чале з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Анацка І.Ф.

     Прыехалі на адкрыццё фестывалю і госці з вобласці – прадстаўнікі Гомельскага інстытута развіцця адукацыі. Цёплыя пажаданні арганізатарам і ўдзельнікам праекта – адкрыццё праходзіла ўрачыста. Дэвіз свята – «Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску», так што ў гэты дзень гучала выключна родная мова.

     Пасля канцэрта выступіла лектарская група. Затым быў арганізаваны перакладчыцкі турнір, прайшла гульня «Мае любімыя беларускія словы». Свае веды роднай мовы дэманстравалі навучэнцы школ горада. У інтэрактыўных конкурсах прымалі ўдзел і гледачы.
     «Беларускі музычны калейдаскоп», медыяагляд «Літаратура, якая гаворыць: аўдыякнігі беларускіх пісьменнікаў» (падрыхтаваны нашым настаўнікам Анацка І.Ф.), фэст буктрэйлераў (паказаны і буктрэйлер нашай школы, зняты па паэме Янкі Купалы "Магіла льва") – праграма фестывалю была насычанай. Кожны этап гэтага маштабнага праекта быў накіраваны на тое, каб паказаць, што беларуская мова прыгожая і вартая таго, каб на ёй размаўлялі не толькі ў сценах устаноў адукацыі, але і ў паўсядзённым жыцці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.