Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Віншуем з Днём роднай мовы!

Дата: 21 февраля в 15:09
Автор: Анацко И. Ф.
31 просмотр

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў ДУА "Каранёўская сярэдняя школа Светлагорскага раёна" на працягу тыдня прайшлі разнастайныя тэматычныя мерапрыемствы, аб'яднаныя адзінай мэтай: захаванне моўных і культурных традыцый беларускага народа.
У праграме першага дня святочнага тыдня былі наладжаны мерапрыемствы, прысвечаныя пісьменнікам-юбілярам. У другі дзень, які прайшоў пад дэвізам "Мы чытаем па-беларуску! А вы?", працавала паліца свабоднага кнігаабмену "Чытай! Абменьвайся!", а таксама дзейнічала кніжна-рэкламная акцыя "Табе падабаецца гэта кніга? Прачытай і парай іншаму". Выхаванцы ж дзіцячага садка атрымалі ў падарунак ад маці сваёй сяброўкі хвілінку радаснага чытання "Чытаем беларускую казку разам з бацькамі".
Дзень серады быў прысвечаны славутым беларусам, а ў чацвер, які традыцыйна аб'яўлены Адзіным днём беларускага маўлення, старшакласнікі завіталі ў госці да малечы з інфарм-дайджэстам "Вывучаем родную мову змалку", паўдзельнічалі ў чэленджы "Мова родная - мова модная", а таксама ў лінгвістычнай акцыі "Беларускі слоўнік у малюнках".
21 лютага, у Дзень роднай мовы, вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Знаўцы беларускай мовы", а пачаткоўцы - у мовазнаўчай гульні "Пра мову беларускую цікава і займальна".
Тэматычны тыдзень дазволіў усім яшчэ раз пераканацца, што наша родная мова - бясцэнны скарб, якім мы можам па праву ганарыцца. Хочацца спадзявацца, што ў нашых сэрцах ніколі не згасне любоў да матчынай мовы і роднай зямлі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.