Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень беларускай нацыянальнай кухні

Дата: 12 сентября 2023 в 14:55
Автор: Анацко И. Ф.
77 просмотров

12 верасня ў школе прайшоў Дзень беларускай нацыянальнай кухні. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню паважлівых адносін да традыцый, культуры нашага народа, у прыватнасці да традыцый беларускай нацыянальнай кухні. 
Вучні сумесна з бацькамі і настаўнікамі наладзілі выставу-дэгустацыю "Бульба, смажаніна і каўбаска - пакаштуйце, людцы, калі ласка!", наведвальнікаў якой сустракалі прыказкамі пра ежу, знаёмілі з гісторыяй і рэцэптамі страў беларускай кухні. Кожную страву можна было прадэгусціраваць. Спрабуючы дранікі, бабку, калдуны, пячысту, бульбянікі, наліснікі, узвар, мачанку з блінамі і многае іншае, вучні яшчэ раз пераканаліся, што гэта любімая ежа беларусаў. 
Усе ўдзельнікі свята выказалі агульную думку аб тым, што беларуская кухня - гэта шматвяковыя традыцыі, якія шануе кожны чалавек, старанна захоўваючы іх і перадаючы з пакалення ў пакаленне.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.