Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
19 верасня 2022 года. Багацце беларускай мовы
20 верасня 2022 года. Родная мова ў культуры і мастацтве
21 верасня 2022 года. За што я люблю родную зямлю
22 верасня 2022 года. Лiтаратура як люстэрка мовы
23 верасня 2022 года. Родная мова – мова навукi
З 19 па 23 верасня 2022 года ў нашай школе пройдзе Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
Паважаныя вучні, настаўнікі, бацькі і ўсе жадаючыя далучыцца да роднага слова! Запрашаем вас азнаёміцца з планам і прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах Тыдня. Інфармацыя аб ходзе рэалізацыі праграмы Тыдня будзе штодзённа размяшчацца на гэтай старонцы! Удзельнічайце, знаходзьце сябе на фотаздымках, захапляйцеся плёнам свай працы! Цікавага вам тыдня!
Фотаальбом https://koreni.schools.by/photoalbum/1007562
План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы
"Як ты дорага мне, мая родная мова!"
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Месца правядзення |
Тэрмін правядзення |
Удзельнікі |
Адказныя |
Інфармацыйнае суправаджэнне | |||||
---|---|---|---|---|---|
1 |
Размяшчэнне на сайце ўстановы адукацыі банера, інфармацыйных матэрыялаў аб рэалізацыі праграмы правядзення Тыдня роднай мовы |
афіцыйны сайт УА |
16.09 – 23.09 |
Анацка І.Ф. |
|
2 |
Тэматычная кніжная выстава па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы |
бібліятэка |
На працягу тыдня |
Сцепаненка Л.У. |
|
3 |
Выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся” |
кабінет беларускай мовы і літаратуры |
На працягу тыдня |
Анацка І.Ф. |
|
16.09.2022 |
|||||
1 |
Удзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства |
кабінет беларускай мовы і літаратуры |
16.09.2022 |
8 – 11 класы |
Анацка І.Ф., Врадзінская Ж.М. |
19.09.2022 Багацце беларускай мовы |
|||||
1 |
Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” |
фае ўстановы адукацыі |
19.09.2022 |
дзіцячы сад, 1-11 класы |
Врадзінская Ж.М. |
2 |
Прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове” |
кабінет беларускай мовы і літаратуры |
19.09.2022 |
5-9 класы |
Анацка І.Ф. |
3 |
Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску” |
кабінет беларускай мовы і літаратуры |
19.09.2022 |
дзіцячы сад, 1-11 класы, педагогі, персанал |
Анацка І.Ф. |
20.09.2022 Родная мова ў культуры і мастацтве |
|||||
1 |
Прагляд фільма па п’есе Аляксея Дударава “Вечар” |
кабінет беларускай мовы і літаратуры |
20.09.2022 |
8-11 класы |
Анацка І.Ф. |
2 |
Наведванне музейнага пакоя ў СДК |
СДК |
20.09.2022 |
1-4 класы |
Цалка Н.П. |
21.09.2022 За што я люблю родную зямлю |
|||||
1 |
Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” |
кабінет беларускай мовы і літаратуры |
21.09.2022 |
7-11 класы |
Анацка І.Ф. |
22.09.2022 Літаратура як люстэрка мовы |
|||||
1 |
Удзел у адкрытай дыстанцыйнай паэтычнай акцыі “Мая родная мова, ганаруся табой!” |
афіцыйны сайт НІА |
22.09.2022 |
2, 7 класы |
Дзікун Т.Л., Анацка І.Ф. |
2 |
Моўны турнір “Давайце вучыцца сваёй мове!” |
кабінет беларускай мовы і літаратуры |
22.09.2022 |
5-11 класы |
Анацка І.Ф. |
23.09.2022 Родная мова – мова навукі |
|||||
1 |
Удзел у рабоце круглага стола “Актуальныя пытанні |
кабінет беларускай мовы і літаратуры, афіцыйны сайт НІА |
23.09.2022 |
настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
Анацка І.Ф. |
2 |
Старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам” (школьны этап) |
кабінет беларускай мовы і літаратуры |
23.09.2022 |
5-10 класы |
Анацка І.Ф., Врадзінская Ж.М. |
На працягу тыдня дзейнічаюць выставы: тэматычная кніжная выстава па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў бібліятэцы, выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся” ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры.
16.09.2022
У межах Тыдня роднай мовы адбыўся рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Для даведкі: Дзень народнага адзінства адзначаецца ў Рэспублікі Беларусь з 17 верасня 2021 года. Дата абрана невыпадкова: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі па ўмовах Рыжскага мірнага дагавору.
У напісанні дактанта прынялі ўдзел 14 вучняў 8-11 класаў. Вынікі атрымаліся розныя: ад 10 балаў да ... няма межаў вашай дасканаласці)) Паважаныя ўдзельнікі, незалежна ад таго, на якую адзнаку вы напісалі дыктант (хаця і гэта немалаважна), галоўнае, каб вы памяталі, якія падзеі адбыліся 17 верасня 1939 года і як яны паўплывалі на лёс нашай краіны. Дзякуй вам за удзел!
19.09.2022
Дзень распачаўся з акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску".
На перапынках мы прапанавалі ўсім папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, уставіць прапушчанае слова ў беларускіх прыказках і прымаўках, прачытаць вершы на роднай мове, скласці фразеалагізмы з прапанаванымі словамі.
Прыемна, што большасць прысутных у школе акцыю падтрымалі. Дзякуй за актыўнасць!
Таксама ў гэты дзень вучні падрыхтавалі прэзентацыю віншавальных паштовак "Пажаданні роднай мове", у якіх прагучалі самыя шчырыя словы ў адрас нашай вобразнай, пявучай, мілагучнай роднай мовы.
На працягу дня вучні і нават выхаванцы дзіцячага садка называлі свае любімыя беларускія словы, а вынікам стала стварэнне агульнага воблака слоў "Маё любімае слова па-беларуску".
20.09.2022
Сёння для вучняў 8 - 11 класаў быў наладжаны прагляд фільма па п'есе Аляксея Дударава "Вечар".
А вучні пачатковых класаў з цікавасцю наведалі музейны пакой у СДК, дзе пазнаёміліся з прадметамі побыту сваіх продкаў.
21.09.2022
Вучні 7-11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю". Выключна ўсё ўдзельнікі выказалі трапяткія пачуцці ў адносінах да сваёй Радзімы, а інакш і не магло быць. Пагэтаму ў конкурсе адзначаны кожны ўдзельнік. Дзякуй вам за такія цёплыя, пранікнёныя словы!
22.09.2022
Вучаніца 7 класа Севянкова Таццяна і вучаніца 2 класа Дзікун Яна далучыліся да дыстанцыйнай паэтычнай акцыі "Мая родная мова, ганаруся табой!" Відэазапіс Таццяны глядзіце па спасылцы https://adu.by/ru/ucheniky/adkrytaya-dystantsyjnaya-paetychnaya-aktsyya-maya-rodnaya-mova-ganarusya-taboj.html?showall=1&start=22
Відэазапіс Яны https://adu.by/ru/ucheniky/adkrytaya-dystantsyjnaya-paetychnaya-aktsyya-maya-rodnaya-mova-ganarusya-taboj.html?showall=1&start=25
Вучні 5-11 класаў у складзе каманд і балельшчыкаў прынялі ўдзел у моўным турніры "Давайце вучыцца сваёй мове!", дзе паказалі выдатныя веды ў галіне мовазнаўства і літаратуразнаўства.
23.09.2022
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры прынялі ўдзел у круглым стале «Актуальныя пытанні навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», які праводзіў у анлайн-фармаце Нацыянальны інстытут адукацыі.