Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Адзначаем Дзень роднай мовы!

Дата: 19 февраля 2021 в 16:06, Обновлено 19 февраля 2021 в 16:09
Автор: Анацко И. Ф.
135 просмотров

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Вучні ДУА “Каранёўскі яслі-сад — сярэдняя школа” не па чутках ведаюць аб неабходнасці любіць і шанаваць сваю мову, авалодваць яе таямніцамі, бо яны штодзённа далучаюцца да гэтага неацэннага духоўнага набытку нашага народа не толькі на ўроках у беларускамоўнай школе, але і ў пазакласнай дзейнасці, а самае галоўнае — у паўсядзённым жыцці, у звыклым вясковым асяроддзі.

Таму невыпадкова, што да святкавання Дня роднай мовы ў школе рыхтуюцца загадзя, рыхтуюцца старанна і адказна, як да вельмі важнага свята.

Разнастайныя конкурсы, віктарыны, квэсты, акцыі, інтэрактыўныя гульні, пляцоўкі, выставы, татальныя дыктоўкі — усе гэтыя формы работы ахопліваюць не толькі дзіцячую аўдыторыю, але і педагагічную супольнасць, нават тэхперсанал школы. Дарослыя таксама з задавальненнем стараюцца ўдасканальваць сваё валоданне роднай мовай.

Асабліва хацелася б адзначыць моўны турнір “Давайце вучыцца сваёй мове!”, які прайшоў паміж вучнямі 5-9 класаў напярэдадні свята, 19 лютага. У ходзе турніра дзве каманды змагаліся за права стаць уладальнікамі сертыфікатаў на запаветную “дзясятку”. Заданні турніра змястоўна напаўнялі беларускія словы, вершы, загадкі, прыказкі і многае іншае. І не так важна, хто стаў шчаслівым уладальнікам сертыфіката, важна тое, што з вуснаў педагогаў і вучняў гучалі толькі родныя словы!

Шмат моў ёсць у свеце. Адны з іх вабяць сваёй папулярнасцю, іншыя — мілагучнасцю. Але ж сярод гэтага мноства ёсць адна асаблівая — родная беларуская мова. Любіце ж, шануйце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.